unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пашкевіч, Валянціна Мікалаеўна (1916—2004)

    Месца нараджэння: г. Казельск Калужскай губерні. Беларускі педагог, лексікограф, грамадска-культурны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. У 1919 г. вярнулася з бацькамі на радзіму ў Пружаны (цяпер Брэсцкая вобласць). Вучылася на класічным факультэце (з 1935) Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, у 1939 г скончыла фізіка-матэматычны факультэт там жа. З 1939 г. выкладала беларускую мову ў польскай гімназіі і на курсах для настаўнікаў. З 1944 г. – у Германіі, з 1949 г. – у Таронта (Канада).
    Аўтар артыкула пра навучанне беларускай мове ў англамоўным асяроддзі, англамоўнага падручніка па беларускай мове (Таронта, 1974–1978); складальнік англа-беларускага слоўніка, першай чытанкі для беларускіх школ і інш.

        Варыянтная форма імя
    Pashkievich, Valentyna (1916—2004) (англійская мова)
    Жукоўская, Валянціна Мікалаеўна (1916—2004) (дзявочае прозвішча)
    Жукоўская-Пашкевіч, Валянціна Мікалаеўна (1916—2004)
    Пашкевіч, Валентына (1916—2004)

        Крыніцы iнфармацыі
    Fundamental Byelorussian. B. 1 = Беларуская мова / V. Pashkievich ; edited by A. Adamovich. — Toronto, 1974.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 26.09.2023.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 26.09.2023.
    Сайт "Pruzana.wordpress.com". Дата звароту: 26.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере