unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Марачкіна, Ірына Сяргееўна (1941—2012)

    Месца нараджэння: в. Барсукі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Настаўніца, педагог-медадыст, актывіст Таварыства беларускай мовы. Скончыла біялагічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўнікам біялогіі ў сярэдняй школе ў Жодзіна (канец 1960-х), мэтадыстам у Рэспубліканскім метадычным кабінеце Міністэрства асветы БССР (1970-я); у канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. – у Доме літаратараў у Бюро прапаганды беларускай літаратуры, была сакратаром, потым намеснікам старшыні Таварыства беларускай мовы. Жонка мастака Аляксея Антонавіча Марачкіна (нар. 1940).
    Выкладала біялогію на беларускай мове па тэлебачанні. Друкавалася ў "Настаўніцкай газеце", яе інтэрв'ю з дзеячамі культуры выходзілі у "Нашым слове", "Народнай волі" і інш. Аўтар метадычных дапаможнікаў.

        Варыянтная форма імя
    Грыдзюшка, Ірына Сяргееўна (1941—2012) (дзявочае прозвішча)
    Марочкина, Ирина Сергеевна (1941—2012) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Біялогія : метадычныя парады да ўрокаў з выкарыстаннем навучальных тэлеперадач / [І. С. Марачкіна]. — Мінск, 1978.
    Сайт "Govorim.by". Дата звароту: 20.11.2020.
    Сайт "Радыё Свабода". Дата звароту: 20.11.2020.
    Сайт "Партыя БНФ".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере