unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гугнін, Аляксандр Аляксандравіч (доктар філалагічных навук ; 1941—2021)

    Месца нараджэння: г. Масква. Філолаг, літаратуразнавец, культуролаг, перакладчык замежнай літаратуры. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (1999). Паэт. Аўтар паэтычных зборнікаў. Скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). Працаваў у Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі РАН, з 1983 г. – старшы навуковы супрацоўнік, з 1993 г. – кіраўнік Цэнтра славяна-германскіх даследаванняў. З 1999 г. – у Полацкім дзяржаўным ўніверсітэце, прафесар кафедры нямецкай мовы, у 1999–2015 гг. – загадчык кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі. Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка (2017).
    Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя літаратур Аўстрыі, Германіі і нямецкамоўнай Швейцарыі; гісторыя рамантызму ў еўрапейскай літаратуры; гісторыя сербалужыцкія літаратуры; гісторыя жанру балады ў еўрапейскай літаратуры; гісторыя руска-нямецкіх і нямецка-рускіх літаратурных узаемасувязяў; гісторыя экспрэсіянізму і магічнага рэалізму ў еўрапейскай літаратуры; тэорыя, гісторыя і практыка мастацкага перакладу; жыццё і творчасць В. А. Жукоўскага.

        Гл. таксама
    Гугнин, Александр Александрович (доктор филологических наук ; 1941—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сучасная беларуская літаратура : вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў / Н. Б. Лысова ; агульная рэдакцыя А. А. Гугніна. ― Наваполацк, 2009.
    Сайт горада Полацка і Наваполацка. Дата звароту: 15.06.2021.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 15.06.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере