unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шыдлоўскі, Сяргей Алегавіч (кандыдат гістарычных навук ; перакладчык ; нар. 1973)

    Месца нараджэння: в. Экімань Полацкага раёна Віцебскай вобласці). Гісторык, педагог, эсэіст. Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт (2012). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (аспірантура, 2008; дактарантура, 2022). З 1996 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай, з 2011 г. – дацэнт, у 2013–2014 гг. – загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, з 2014 г. – дацэнт кафедры гісторыі і турызму, з 2021 г. – загадчык кафедры сацыяльных камунікацый (інфарм. на 2023 г.).
    Навуковыя інтарэсы: культура беларускага дваранства; гісторыя Усходняй Еўропы 19 ст.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (эсэістыка, пераклад). Фіналіст (сумесна з Ірынай Андрэевай) конкурсу на стварэнне твораў драматычнага тэатра "Францыск Скарына і сучаснасць" (2016) з п'есай "Віры свая" (дыплом першай ступені).
    30 сакавіка 2023 г. абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці "07.00.07 – Этнаграфія, этналогія і антрапалогія".

        Гл. таксама
    Шидловский, Сергей Олегович (кандидат исторических наук ; переводчик ; род. 1973) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы XIX стагоддзя : дысертацыя ... кандыдата гістарычных навук : 07.00.07 : абаронена 17.12.09 : зацверджана 17.03.10 / Шыдлоўскі Сяргей Алегавіч. ― Мінск, 2009.
    Памеснае дваранства Беларусі (канец XVIII ― пачатак XX ст.): этналагічнае даследаванне : аўтарэферат дысертацыі ... доктара гістарычных навук : 07.00.07 / Шыдлоўскі Сяргей Алегавіч. ― Мінск, 2023.
    Звесткі біяграфічнага і прафесійнага характару атрыманы па электроннай пошце (01.12.2023).
    Сайт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Дата звароту: 01.12.2023.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 01.12.2023.
    Сайт "Беларусь в XIX веке : Сайт историка Сергея Шидловского". Дата звароту: 01.12.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере