unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Österreichische Nationalbibliothek (Вена) (нямецкая мова)

    Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка размяшчаецца ў памяшканнях палаца Хофбург, былой рэзідэнцыі імператарскай сям'і Габсбургаў. Бярэ свой пачатак з сярэднявечнай імператарскай бібліятэкі. Герцаг Альбрэхт III (1349–1395) пачаў збіраць кнігі, а таксама арганізаваў пераклады шматлікіх твораў з лацінскай мовы на нямецкую. З 1624 г. па распараджэнні Фердынанда II дзяржаўная казна стала рэгулярна вылучаць сродкі на пашырэнне бібліятэкі. У 1722 г. Карл VI загадаў пабудаваць асобны будынак для імператарскай бібліятэкі.
    Пасля абвяшчэння Аўстрыйскай Рэспублікі ў 1920 г. бібліятэка была перайменавана ў Аўстрыйскую нацыянальную бібліятэку.
    У калекцыях захоўваецца больш за 7,5 млн. экзэмпляраў кніг, 180 тыс. папірусаў, самы старажытны з якіх датаваны XV-м ст. да нашай эры. Акрамя таго, тут знаходзяцца рукапісы, старадаўнія і рэдкія кнігі (напрыклад, Венскі Генезіс VI ст.), карты, глобусы, карціны, фатаграфіі, аўтографы, плакаты, партытуры вядомых кампазітараў, такіх як Брукнера і Штраўс. Таксама бібліятэка вядомая тым, што тут захоўваецца каля 8 тыс. інкунабул.

        Гл. таксама
    Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка (Вена) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Wien im Bild historischer Karten : die Entwicklung der Stadt bis in die Mittwe des 19. Jahrhunderts / Ferdinand Opll ; Aufnahmen Michael Oberer und Österreichische Nationalbibliothek. — 2. ergänzte Aufl. — Wien [etc.], 2004.
    Сайт "Википедия".
    Сайт Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере