unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бойка, Валерый Канстанцінавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; нар. 1950)

    Месца нараджэння: г. Гродна. Беларускі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі кіравання для розных класаў лінейных сістэм. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1978), дацэнт. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1971), аспірантуру пры кафедры матэматычнага аналізу Мінскага педагагічнага інстытута. З 1971 г. – у Гродзенскім дзяржаўным педагагічнага інстытуце (з 1978 г. – універсітэт), выкладаў на кафедрах матэматычнага аналізу і алгебры, дыферэнцыяльных ураўненняў, дыферэнцыяльных ураўненняў і аптымальнага кіравання; з 1998 г. – дэкан матэматычнага факультэта; дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладнай матэматыкі (інфарм. на 2017 г.).
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: тэорыя аптымальнага кіравання; тэорыя фільтрацыі; мадэляванне для ацэнкі і прагназавання развіцця сістэмы прафесійнай адукацыі; праектаванне інтэлектуальнай сістэмы прагназавання патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах і інш.

        Варыянтная форма імя
    Bojko, Valery K. (нар. 1950) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Бойко, Валерий Константинович (кандидат физико-математических наук ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. – Гродна, 1999.
    Сайт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дата звароту: 13.03.2019.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дата звароту: 13.03.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере