СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Wielhorski, Władysław (1885—1967) (польская мова) |
Польскі гісторык, палітолаг, грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў польскай школы саветалогіі. У 1930–1939 гг. – прафесар Вышэйшай школы палітычных навук у Вільні, у 1931–1939 гг. – дырэктар Навукова-даследчага інстытута Усходняй Еўропы таксама ў Вільні. Выкладаў у Віленскім універсітэце. У 1935–1938 гг. – дэпутат Сейма Другой Рэчы Паспалітай. У 1940 г. арыштаваны НКУС, высланы ў глыб СССР. Пасля вызвалення (1942) – у Лондане. У эміграцыі займаўся палітычнай і грамадскай дзейнасцю: сузаснавальнік Саюза паўночна-ўсходніх тэрыторый і Лігі незалежнасці Польшчы, член Часовай рады нацыянальнага адзінства і многіх іншых грамадскіх і навуковых арганізацый; выкладаў у Польскім універсітэце за мяжой.
Аўтар прац, прысвечаных праблемам Цэнтральнай Еўропы, дасследчык гісторыі Польшчы, Літвы, Беларусі.
Варыянтная форма імя
Вельхорский, Владислав (1885—1967) (руская мова) |
Вяльгорскі, Уладзіслаў (1885—1967) |
Крыніцы iнфармацыі
Dienoraštis / Władysław Wielhorski. — Vilnius, 2019.
https://viaf.org/viaf/101864983/#Wielhorski,_W%C5%82adys%C5%82aw,_1885-1967; Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 04.12.2020.
Сайт "Encyklopedia PWN". Дата звароту: 04.12.2020.
Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 04.12.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |