unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ісбах, Аляксандр (пісьменнік ; 1904—1977)

    Месца нараджэння: г. Дзвінск Віцебскай губерні (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Расійскі савецкі пісьменнік, літаратуразнавец, журналіст. Скончыў літаратурнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1924) і Інстытут чырвонай прафесуры (1934). Друкаваўся з 1920 г., спачатку ў перыферыйнай прэсе (газеты "Витебские известия" и "Коломенский рабочий"), з 1921 г. – у цэнтральным друку. З канца 1930-х і да 1949 г. – член рэдкалегіі часопісаў "Октябрь" і "Знамя", прафесар Літаратурнага інстытута імя М. Горкага, Маскоўскага педагагічнага інстытута імя Пацёмкіна. У 1949 г. рэпрэсаваны, асуджаны да дзесяці гадоў лагераў, у 1954 г. вызвалены, рэабілітаваны, вярнуўся да выкладчыцкай і літаратурнай дзейнасці.
    Пісаў вершы, апавяданні, аповесці, навукова-мастацкія біяграфіі, літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы аб французскай літаратуры, творы для дзяцей і моладзі і інш.

        Варыянтная форма імя
    Бахрах, Ісаак Абрамавіч (1904—1977) (сапраўднае імя)
    Ісбах, Аляксандр Абрамавіч (1904—1977)

        Гл. таксама
    Исбах, Александр (писатель ; 1904—1977) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Са стрэльбай і кнігай : (чырвонаармейскія будні) / А. Ісбах. — Менск [Мінск], 1928.
    Краткая литературная энциклопедия. [В 9 т. Т.] 3. — Москва, 1966.
    Краткая еврейская энциклопедия. Т. 3. — Иерусалим, 1986.
    Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. Т. 4 / И. Ф. Масанов. — Москва, 1960.
    Русские советские писатели : материалы для биографического словаря, 1917—1967 / Н. Мацуев. — Москва, 1981.
    Советские детские писатели : биобиблиографический словарь, (1917—1957). — Москва, 1961.
    Сайт "Электронная еврейская энциклопедия".
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Википедия».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере