СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Gronow, Rees Howell (1794—1865) (англійская мова) |
Афіцэр гвардзейскага грэнадзёрскага палка брытанскай арміі, няўдалы парламентарый, дэндзі, дуэлянт, пісьменнік. Нарадзіўся ў Свонсі. Атрымаў адукацыю ў Ітанскім коледжы, дзе пазнаёміўся з паэтам Шэлі П. Б. Ваяваў у Іспаніі (1813), прымаў удзел у бітвах пры Катр-Бра і Ватэрлоа. Жыў ў Лондане, Парыжы, дзе стаў сведкай рэвалюцыйнага пераварота ў снежні 1851 г. Быў вельмі папулярны ў вышэйшым свеце. Яго імя галоўным чынам звязана з чатырохтомнікам мемуараў: "Мемуары капітана Гронаў" (1861), "Успаміны і анекдоты, другая серыя мемуараў капітана Гронаў" (1863); "Знакамітасці Лондана і Парыжа, трэцяя серыя ўспамінаў і анекдотаў" (1865); "Апошнія ўспаміны капітана Гронаў, чацвёртая і апошняя серыя ўспамінаў і анекдотаў" (1866).
Варыянтная форма імя
Гронау, Рис Хауэлл (1794—1865) (руская мова) |
Гронаў, Рыз Хауэл (1794—1865) |
Крыніцы iнфармацыі
Сайт свабодной энцыклапедыі "Вікіпедыя" (англ.).
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |