![]() БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
"Беларусі прысвячаецца…", выстава (2017 ; Мінск) |
Дата правядзення: 10–29 кастрычніка. Прайшла ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы; была ўключана ў праграму міжнароднага фестываля "Месяц фатаграфіі ў Мінску".
Партнёры: Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Выстава знаёміла з творчасцю беларускага фотамайстра першай трэці 20 стагоддзя Льва Дашкевіча, імя якога стала сапраўдным адкрыццём у гісторыі беларускай мастацкай фатаграфіі. Былі прадстаўлены арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках з 1900 па 1952 гг. і новыя матэрыялы, якія былі адшуканыя ў апошнія часы. Адзін з раздзелаў выставы быў прысвечаны сяброўству і сумеснай працы двух выдатных асоб свайго часу: Льва Дашкевіча і Янкі Купалы.
Варыянты назвы
Выстава "Беларусі прысвячаецца…" (2017 ; Мінск) |
Выстава да 135-годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы "Беларусі прысвячаецца…" (2017 ; Мінск) |
Крыніцы iнфармацыі
Месяц фатаграфіі ў Мінску [Выяўленчы матэрыял] = Month of Photography in Minsk. — [Б. м., 2017?]. (Леў Дашкевіч.)
Сайт "Museum.by". Дата звароту: 03.04.2018.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |