unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Беларусі прысвячаецца…", выстава (2017 ; Мінск)

    Дата правядзення: 10–29 кастрычніка. Прайшла ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы; была ўключана ў праграму міжнароднага фестываля "Месяц фатаграфіі ў Мінску".
    Партнёры: Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
    Выстава знаёміла з творчасцю беларускага фотамайстра першай трэці 20 стагоддзя Льва Дашкевіча, імя якога стала сапраўдным адкрыццём у гісторыі беларускай мастацкай фатаграфіі. Былі прадстаўлены арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках з 1900 па 1952 гг. і новыя матэрыялы, якія былі адшуканыя ў апошнія часы. Адзін з раздзелаў выставы быў прысвечаны сяброўству і сумеснай працы двух выдатных асоб свайго часу: Льва Дашкевіча і Янкі Купалы.

        Варыянты назвы
    Выстава "Беларусі прысвячаецца…" (2017 ; Мінск)
    Выстава да 135-годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы "Беларусі прысвячаецца…" (2017 ; Мінск)

        Крыніцы iнфармацыі
    Месяц фатаграфіі ў Мінску [Выяўленчы матэрыял] = Month of Photography in Minsk. — [Б. м., 2017?]. (Леў Дашкевіч.)
    Сайт "Museum.by". Дата звароту: 03.04.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере