unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Луі Філіп (кароль французскі ; 1773—1850)

    Французскі кароль у 1830–1848 гг. Прадстаўнік малодшай (Арлеанскай) галіны дынастыі Бурбонаў. Сын герцага Луі-Філіпа-Жазефа Арлеанскага, вядомага як Філіп Эгалітэ (1747–1793). З нараджэння насіў тытул герцага Валуа, потым герцага Шартрскага (з 1785), з 1793 г. і да ўступлення на прастол – герцага Арлеанскага.
    Вітаў французкую буржуазную рэвалюцыю 1789–1799 гг., якабінец (з 1790 – член Якабінскага клуба); з 1791 г. служыў у рэвалюцыйнай арміі, удзельнічаў у бітвах, узведзены ў генералы. Адрокся ад тытула герцага Шартрскага і прыняў прозвішча Эгалітэ. У 1793 г. – у эміграцыі. У 1814 г. вярнуўся ў Францыю. У выніку перамогі Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 г. абвешчаны "каралём французаў". Звергнуты з прастола Лютаўскай рэвалюцыяй 1848 г., збег у Вялікабрытанію, дзе і памёр.

        Варыянтная форма імя
    Луі Філіп I (кароль французскі ; 1773—1850)
    Луі Філіп III (герцаг арлеанскі ; 1773—1850)
    Луі-Філіп Арлеанскі (кароль французскі ; 1773—1850)

        Гл. таксама
    Louis Philippe (кароль французскі ; 1773—1850) (французская мова)
    Луи Филипп (король французский ; 1773—1850) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Французскія суперэкслібрысы … [Выяўленчы матэрыял] : камплект паштовак. Вып. 2 : … XVIII - пачатку XX ст. ― Мінск, 2023.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 24.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере