unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Саракач, Сяргей Аляксандравіч (дзяржаўны дзеяч ; нар. 1986)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Беларускі дзяржаўны дзеяч. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2015). У 2009–2011 гг. – інжынер-каструктар філіяла "Сэрвісны цэнтр" РУП "Белмедтэхніка", г. Мінск. У 2011–2014 гг. – вядучы спецыяліст, намеснік начальніка аддзела камплектацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, начальнік аддзела падрыхтоўкі і праекціравання РУП "Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, г. Мінск. У 2014–2017 гг. – начальнік вытворчага аддзела Упраўлення капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Савецкага раёну г. Мінска. У 2017–2020 гг. – намеснік дырэктара Упраўлення капітальнага будаўніцтва Ленінскага раёна г. Мінска. У 2020–2021 гг. – намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска. З мая па верасень 2021 гг. – начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. З 2021 г. – намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (інфарм. на 2024 г.).

        Гл. таксама
    Саракач, Сергей Александрович (государственный деятель ; род. 1986) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Падатковыя прэферэнцыі для помнікаў : [аб рэалізацыі пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 22 ад 7 сакавіка 2024 г."Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак" : гутарка з намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргеям Саракачом] // Культура. ― 2024. — 29 сакавіка (№ 13). — С. 4.
    Сайт Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дата звароту: 09.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере