unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Барташ, Сяргей Іванавіч (дзяржаўны дзеяч ; нар. 1974)

    Месца нараджэння: в. Рапяхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Беларускі дзяржаўны дзеяч. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў аграномам, галоўным аграномам у калгасах імя Чапаева і "Дружба" Пружанскага раёна; узначальваў ААТ "Ліноўскае" Пружанскага раёна. З 2016 г. – намеснік старшыні, потым першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Кобрынскага райвыканкама. У 2019–2020 гг. узначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама. У 2020–2022 гг. – старшыня Бярозаўскага райвыканкама. З кастрычніка 2022 г. – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гомельскай вобласці. Са жніўня 2023 г. – міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (інфарм. на 2023 г.).

        Гл. таксама
    Бартош, Сергей Иванович (государственный деятель ; род. 1974) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    "Мы будзем забяспечаны ўсім неабходным" : якія задачы паставіў Прэзідэнт перад новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання, у цэлым перад галіной / Вераніка Канюта // Звязда. ― 2023. — 9 жніўня (№ 152). — С. 1, 2.
    Сайт Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Дата звароту: 10.08.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере