СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Беларуская антарктычная экспедыцыя (15 ; 2022/2023) |
Экспедыцыя працягвалася з кастрычніка 2022 г. да мая 2023 г. У Антарктыду адправіліся 12 чалавек пад кіраўніцтвам начальніка экспедыцыі Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, Інстытута прыродакарыстання, Інстытута эксперыментальнай батанікі), БДУ, Белгідрамета і інш. арганізацый краіны.
Мэта экспедыцыі – правесці даследаванні прасторава-часавых змяненняў і трэндаў характарыстык атмасфернага аэразоля, снежнага і ледзянога покрыва, воднай паверхні ў раёне станцыі "Гара Вячэрняя", выканаць работы па стварэнню сейсмічнай станцыі ў раёне размяшчэння беларускай антарктычнай станцыі, вывучыць тэктанічную будову Вячэрнягорскай структуры на падставе геолага-геафізічных даследаванняў зямной кары, выканаць натурныя даследаванні жывых марскіх, прэснаводных і наземных рэсурсаў з мэтай вывучэння дынамікі стану біятычных кампанентаў Усходняй Антарктыды і г. д.
Варыянты назвы
Belarusian Antarctic Expedition (15 ; 2022/2023) (англійская мова) |
15 БАЭ (2022/2023) (скарачэнне) |
15 Беларуская антарктычная экспедыцыя (2022/2023) |
Гл. таксама
Белорусская антарктическая экспедиция (15 ; 2022/2023) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Углыб Лядовага кантынента : беларускія палярнікі пашыраюць геаграфію даследаванняў у Антарктыцы / Надзея Нікалаева // Звязда. ― 2023. — 22 чэрвеня (№ 118). — С. 3.
Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дата звароту: 25.09.2023.
Сайт Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Дата звароту: 18.07.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |