unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Фальскі , Усевалад Сцяпанавіч (грамадска-палітычны дзеяч ; культурны дзеяч ; 1886 ці 1887—пасля 1925)

    Месца нараджэння: с. Лошыца Мінскага павета Мінскай губерні. Беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, акцёр. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча Н. Рубінштэйна (1915). Адзін са стваральнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Намеснік старшыні Мінскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (1915–1917). У 1918 г. уступіў у Расійскую Камуністычную партыю бальшавікоў. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай секцыі РКП (б) у Маскве. Камісар Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі па замежных справах. З 1921 г. – вучоны сакратар акадэмічнага цэнтра па справах мастацтва. У 1921 г. быў арыштаваны і прысуджаны да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення ў Смаленскай катаржнай турме, пасля вызвалены датэрмінова. Дырэктар тэатра імя М. Занькавецкай (1927–1929). Дырэктар Кіеўскай перасоўны оперы (з 1930). Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 1996 г.

        Гл. таксама
    Фальский, Всеволод Степанович (общественно-политический деятель ; культурный деятель ; 1886 или 1887—после 1925 ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дыпламат з Лошыцы : Усевалад Фальскі іграў у п'есах Купалы і дапамагаў Максіму Багдановічу / Людміла Рублеўская // Звязда. ― 2022. — 17 сакавіка (№ 52). — С. 15.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 04.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере