unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Багданаў, Аляксей Ігаравіч (дзяржаўны дзеяч ; нар. 1973)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Беларускі дзяржаўны дзеяч. Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорта Рэспублікі Беларусь (1995); Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (2008; спецыяльнасць "Правазнаўства"); Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2018, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"; 2019 – "Міравая эканоміка"). У 1997–2008 гг. – на трэнерскай і выкладчыцкай рабоце: у Беларускай федэрацыі традыцыйнага каратэдо (1997–2000); на кафедры фізічнага выхавання і Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2000–2003); на кафедры спартыўна-баявых мастацтваў і спецпадрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (2003–2008). У 2008–2013 гг. – у агракамбінаце "Дзяржынскі" (з 2013 г. – намеснік генеральнага дырэктара). У 2013–2014 гг. – намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Мяса-малочная кмпанія" (Мінск). У 2014–2021 гг. – начальнік Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 2021 г. – намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2021 г. – міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (інфарм. на 2022 г.).

        Гл. таксама
    Богданов, Алексей Игоревич (государственный деятель ; род. 1973) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    "Трэба навесці парадак у вобласці. Гэта будзе ваша задача" : новыя губернатар, міністр, старшыня камітэта - Прэзідэнт Беларсі зрабіў кадравыя назначэнні / Марыя Дадалка // Звязда. ― 2021. — 22 снежня (№ 247). — С. 2.
    Сайт "Спутник. Беларусь". Дата звароту: 12.05.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере