unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

ААН. Сусветная метэаралагічная арганізацыя

    Спецыялізаваная міжурадавая ўстанова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне метэаралогіі (з 1952 г.).
    Заснавана ў 1947 г. Пачала сваю дзейнасць з 1951 г. З'яўляецца кампетэнтным органам ААН па пытаннях назірання за санам атмасферы Зямлі і яе ўзаемадзеяння з акеанамі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).
    Мэты – палягчэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў стварэнні сеткі станцый для правядзення метэаралагічных, гідралагічных і інш. назіранняў; садзейнічанне хуткаму абмену метэаралагічнай інфармацыі; стандартызацыя метэаназіранняў і адзіная публікацыя назіранняў і статыстыкі.

        Варыянты назвы
    СМА (скарачэнне)
    Сусветная метэаралагічная арганізацыя

        Гл. таксама
    United Nations. World Meteorological Organization (англійская мова)
    ООН. Всемирная метеорологическая организация (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Надвор'е без меж : якую ролю Белгідрамет адыгрывае ў Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі / Ганна Мацэвіла // Звязда. ― 2021. — 15 снежня (№ 242). — Дадат.: с. 5. — (Карані і кроны).
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 05.01.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере