unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бубен, Анатоль Анатольевіч (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1970)

    Месца нараджэння: в. Зарыца Гродзенскага раёна. Эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі працы. Кандыдат эканамічных навук (2015). Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1992), Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы (2001), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2005 г.). У 1993–1999 гг. працаваў інспектарам Гродзенскай рэгіянальнай мытні. У 1999–2002 гг. з'яўляўся намеснікам дырэктара па прававой і кадравай рабоце Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода, а на працягу 2002–2005 гг. кіраваў прадпрыемствам. У 2005–2012 гг. – дырэктар Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода. У 2013–2017 гг. – кіраўнік Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна. У 2017–2019 гг. – начальнік філіяла ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у Гродне. З 2019 г. – старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" (інфарм. на 2021 г.).

        См. также
    Бубен, Анатолий Анатольевич (кандидат экономических наук ; род. 1970) (на другом языке)

        Источники информации
    "Мы павінны быць эфектыўныя і прыносіць патрэбны нам вынік" / Валерыя Сцяцко // Звязда : Беларуская газета. — 2021. — 27 жніўня (№ 164). — С. 2.
    Сайт Беларускага тэлеграфнага агентцтва. Дата звароту: 01.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере