unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Курчатаўскі інстытут", нацыянальны даследчы цэнтр (Масква)

    Заснаваны ў 1943 г. як Лабараторыя № 2 АН СССР. З 1949 г. – Лабараторыя вымяральных прыбораў Акадэміі навук СССР. З 1954 г. – Інстытут атамнай энергіі, у 1960 г. прысвоена імя І. В. Курчатава. З 1991 г. – Расійскі навуковы цэнтр "Курчатаўскі інстытут". З 2008 г. – Нацыянальны даследчы цэнтр "Курчатаўскі інстытут".
    Асноўныя напрамкі дзейнасці – бяспечнае развіццё ядзернай энергетыкі, кіруемы тэрмаядзерны сінтэз і плазменныя працэсы, ядзерная фізіка нізкіх і сярэдніх энергій, фізіка цвёрдага цела і звышправоднасць, мезонная хімія. Таксама праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне малекулярнай фізікі, фізічнай і неарганічнай хіміі, хімічнай фізікі, фізікі і хіміі плазмы, прамысловай бяспекі, экалогіі, элементнай базы мікраэлектронікі, інфарматыкі і інш.

        Варыянты назвы
    Акадэмія навук СССР (Масква). Лабараторыя вымяральных прыбораў
    Акадэмія навук СССР (Масква). Лабараторыя (2) (папярэдні загаловак)
    Інстытут атамнай энергіі (Масква) (папярэдні загаловак)
    Інстытут атамнай энергіі імя І. В. Курчатова (Масква) (папярэдні загаловак)
    "Курчатаўскі інстытут", расійскі навуковы цэнтр (Масква) (папярэдні загаловак)
    Нацыянальны даследчы цэнтр "Курчатаўскі інстытут" (Масква)
    НІЦ "Курчатаўскі інстытут" (Масква) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)

        Гл. таксама
    "Курчатовский институт", национальный исследовательский центр (Москва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    "Беларусь разлічвае надаць імпульс развіццю ядзерных тэхналогій" : Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" Міхаілам Кавальчуком. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі навуковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі / Валерыя Сцяцко // Звязда. ― 2021. — 28 ліпеня (№ 142). — С. 1, 2.
    Сайт Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут". Дата звароту: 29.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере