unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Грамада, Валерый Іванавіч (кіраванне)

    Беларускі спецыяліст у сферы кіравання. Скончыў Беларускі ўніверсітэт культуры (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2012). У 1994–1997 гг. працаваў выкладчыкам харэаграфіі кафедры эстрады Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. У 1997–2000 гг. – мастацкі кіраўнік – балетмайстар дзіцячага ўзорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля "Жалейка" падлеткавага клуба "Калейдаскоп" прафкама Мінскага завода вылічальнай тэхнікі. У 2000–2005 гг. – галоўны спецыяліст упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры. У 2005–2012 гг. – галоўны спецыяліст, галоўны саветнік аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2012–2016 гг. – старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. У 2016–2020 гг. – галоўны саветнік упраўлення сацыяльнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2020 г. – намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (інфарм. на 2021 г.).

        Гл. таксама
    Громада, Валерий Иванович (управление) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Акцэнтуючы ўвагу на… : [з выступленняў удзельнікаў выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб выніках дзейнасці арганізацый у сферы культуры ў 2020 годзе і задачы на 2021 год"] / Валерый Грамада [і інш.] // Культура : Штотыдневая грамадска-асветнiцкая газета. — 2021. — 27 лютага (№ 9). — С. 6-7.
    Сайт Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дата звароту: 10.03.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере