unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мацвеенка, Іван Кузьміч (кандыдат філалагічных навук ; гісторык ; 1899—пасля 1959)

    Месца нараджэння: в. Новы Быхаў Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі гісторык, краязнавец, мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1947). Скочыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). З 1916 г. – на настаўніцкай і выкладчыцкай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну – на фронце. З 1947 г. выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (кафедра рускай мовы і агульнага мовазнаўства). У 1949 г. абвінавачаны ў касмапалітызме. У 1950-я гг. – у Горна-Алтайскім педагагічным інстытуце. Пасля 1959 г. лёс невядомы.
    Аўтар прац па мовазнаўстве, беларускай тапаніміцы, краязнаўстве, гісторыі рэвалюцыйнага руху на Магілёўшчыне.

        Варыянтная форма імя
    Гарбацэвіч, В. (1899—пасля 1959) (псеўданім)
    Матвеенка, Іван Кузьміч (1899—пасля 1959)
    Матвеенко, Иван Кузьмич (кандидат филологических наук ; историк ; 1899—после 1959) (руская мова)
    Матвяёнак, Іван Кузьміч (1899—пасля 1959)
    Мацвяёнак, Іван Кузьміч (1899—пасля 1959)

        Крыніцы iнфармацыі
    Мацвяёнак Іван Кузьміч / Ю. Р. Васілеўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 229.
    Мацвяёнак Іван Кузьміч / Юрка Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 98—99.
    Пачынальнік беларускай анамастыкі Іван Мацвеенка / Дзмітрый Дзятко // Роднае слова. ― 2017. — № 1. — С. 29—31. (Год нараджэння: 1900.)
    Диссертации, защищенные в Белорусском государственном университете им. В. И. Ленина, 1943—1956 гг. : (библиографический указатель. ― Минск, 1957. (Форма прозвішча на рускай мове: Матвеенко.)
    За ўладу Саветаў. Удзельнікі Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Навабыхаўскі сельсавет // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. ― Мінск, 1990. — С. 113. (Форма прозвішча: Мацвяёнак. Год нараджэння: 1895.)

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере