unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лябецкая, Алена Канстанцінаўна (рэвалюцыйны дзеяч ; 1903—1982)

    Месца нараджэння: Слонімскі раён, Гродзенская вобласць. Беларуская грамадска-культурная дзеячка, дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, арганізатар гурткоў Таварыства беларускай школы. Жонка Крынчыка П. С. З сярэдзіны 20-х уключылася ў грамадска-вызваленчы і культурны рух. Арганізатар і удзельнік беларускіх спектакляў, канцэртаў на Дзятлаўшчыне, Слонімшчыне, Зэльвеншчыне. З лістапада 1927 г. – сакратар Слонімскай акруговай управы ТБШ. З 1929 г. жыла ў Вільні, працавала ў Галоўнай управе ТБШ, загадвала беларускай бібліятэкай-чытальняй. Сябра заходнебеларускага камітэта па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса, яго дэлегат. У выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР, апынулася ў 1933 г. ў Мінску. Аўтар успамінаў.

        Варыянтная форма імя
    Лебецкая, Елена Константиновна (революционный деятель ; 1903—1982) (руская мова)
    Лябецкая, Алена (1903—1982)

        Крыніцы iнфармацыі
    Асобы заходняй Беларусі / Сяргей Чыгрын // Верасень. ― 2021. ― № 1. ― С. 204―213.
    Павел Крынчык: Вязень двух рэжымаў / Чыгрын С. // Новы час. ― 2013. — 30 жніўня (№ 32). — С. 31.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 25.08.2021.
     Сайт "Дзятлаўская ЦБС".
     Сайт газеты "Новы час".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере