СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Манышаў, Міхаіл Мікалаевіч (педагог ; 1913—1997) |
Месца нараджэння: в. Галачоўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі выкладання геаграфіі. Выдатнік асветы БССР (1962), заслужаны настаўнік БССР (1964). Закончыў Мінскі тэхнікум друкарскай справы, Магілёўскі педагагічны інстытут (1940). Працаваў выкладчыкам прыродазнаўства і геаграфіі ў школах Клімавіцкага, Бялыніцкага, Чавускага, Магілёўскага раёнаў (1933–1937), інспектарам школ Чэрыкаўскага райаддзела народнай асветы (1937–1941), намеснікам дырэктара і выкладчыкам геаграфіі Мсціслаўскага педагагічнага вучылішча (1945–1948), намеснікам дырэктара Мсціслаўскай спецыялізаванай школы глуханямых дзяцей (1948–1976).
Гл. таксама
Манышев, Михаил Николаевич (педагог ; 1913—1997) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Геаграфію вывучалі па падручніках Манышава : [да стагоддзя заслужанага настаўніка БССР Міхаіла Мікалаевіча Манышава] / Валянціна Навуменка // Настаўнiцкая газета. ― 2013. — 14 марта (№ 30). — С. 14.
Сайт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Сайт "Геоверсум".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |