unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чаховіц, Марцін (тэолаг ; 1532—1613)

    Тэолаг, паэт, ідэолаг радыкальнай Рэфармацыі (антытрынітарызму) у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы. З 1559 г. быў выкладчыкам пратэстанцкай школы ў Вільні. З пачатку 1560-х гг. стаў прыхільнікам анабаптызму і антытрынітарызму. Быў прапаведнікам у кальвінісцкім зборы, удзельнічаў у сінодах беларускіх і літоўскіх антытрынітарыяў. У 1565 г. выехаў у Польшчу. Арганізаваў антытрынітарскую суполку ў маёнтку Я. Немаеўскага, затым узначаліў суполку ў Любліне. У 1581 г. у мястэчку Лоск (каля г. Валожына) вёў палеміку з С. Будным і В. Цяпінскім.
    Аўтар "Хрысціянскіх размоў" (1575), твору "Пра паходжанне памылак дзетахрышчэнцаў" (1582), вершаванага выкладу "Новага Запавету" (1570) і яго перакладу з грэчаскай мовы (1577).

        Гл. таксама
    Czechowic, Marcin (теолог ; 1532—1613) (польская мова)
    Чаховиц, Мартин (теолог ; 1532—1613) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    БД "VIAF. Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл". Дата звароту: 18.10.2023.
    Сайт Нацыянальнай энцыклапедычнай службы Расіі. Дата звароту: 18.10.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере