unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Саломенік, Антон Сямёнавіч (мовазнавец ; 1891—1943)

    Месца нараджэння: в. Падстарынь Косаўскага павета Віленскай губерні (цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Мовазнавец. Закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909), Вышэйшыя беларускія настаўніцкія курсы (1927). Працаваў настаўнікам у школах Косаўскага павета (Івацэвіцкі раён), у в. Слабада Смалявіцкага раёна, дырэктарам школы ў Смалявічах. З 1930 г. – у Мінску, выкладаў у Аб'яднанай беларускай ваеннай школе, шэрагу мінскіх гарадскіх школ, Камуністычным універсітэце Беларусі імя У. І. Леніна (Камвузе), Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖы), працаваў у Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі навук БССР сакратаром Ваенна-тэрміналагічнай камісіі і няштатным супрацоўнікам Навукова-даследчага інстытута школ пры Народным камісарыяце асветы БССР.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны – у мінскім падполлі. Загінуў у засценках гестапа.

        Варыянтная форма імя
    Соломеник, Антон Семенович (языковед ; 1891—1943) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускія мовазнаўцы. У 2 т. Т. 2 / І. К. Германовіч. — Мінск, 2008.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере