unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Фінберг, Міхаіл Якаўлевіч (1947—2021)

    Месца нараджэння: г. Мазыр Гомельскай вобласці. Дырыжор. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (1990), народны артыст Беларусi (1994), лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1990) i Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1996). Скончыў Беларускую кансерваторыю па класе трамбона (1970) і аркестравага дырыжыравання (1981). З 1967 г. працаваў у аркестры Дзяржаўнага камітэта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. Дырыжор, галоўны дырыжор Мінскага дзяржаўнага цырка (1971–1987). Дырэктар – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі (1987–2021) Адначасова з 1971 г. выкладаў ў Беларускай акадэміі музыкі (з 1997 г. прафесар).

        Гл. таксама
    Финберг, Михаил Яковлевич (1947—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 734.
    Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Минск, 2001. — С. 161.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003. — С. 402.
    Культура Беларусі: энцыклапедыя. [У 6 т.]. Т. 6. — Мінск, 2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере