unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мяфодзій (асветнік ; 815—885)

    Славянскі асветнік, прапаведнік хрысціянства. Стваральнік славянскай азбукі і першы перакладчык рэлігійных кніг з грэчаскай на славянскую мову.
    Быў на ваеннай службе і 10 гадоў кіраваў адной з падуладных Візантыі славяна-балгарскіх абласцей, потым быў ігуменам манастыра. У 863 г. з братам накіраваны ў Маравію на дапамогу князю Расціславу ў пашырэнні хрысціянства. Верагодна, да часу знаходжання ў Маравіі адносіцца стварэнне славянскай азбукі і пераклад рэлігійных кніг з грэчаскай мовы на славянскую. Пасля смерці брата быў пасвячоны ў сан епіскапа, жыў у Візантыі і Маравіі, дзе працягваў прапаведніцкую і асветніцкую дзейнасць.

        Варыянтная форма імя
    Мяфодзій (святы ; 815—885)

        Гл. таксама
    Мефодий (просветитель ; 815—885) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мінск, 1986.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере