unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Стаповіч, Альбін Мацвеевіч (грамадска-палітычны дзеяч ; публіцыст ; кампазітар ; 1894—1934)

    Месца нараджэння: в. Барані Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, кампазітар, публіцыст, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 г. – сакратар, у 1927–1930 гг. – віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, выдавец яго органа – газеты "Беларуская крыніца". У 1928–1930 гг. – пасол (дэпутат) польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. У 1930 г. – намеснік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Адзін з ідэолагаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў (пад псеўданімам Уладзімір Загорскі).
    Супрацоўнічаў у выданнях "Наш шлях", "Крыніца", "Беларуская крыніца", "Родныя гоні", "Нёман", "Новы шлях", "Шлях моладзі", "Самапомач" і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы. Аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры "Дзе чутны мовы нашай гукі".

        Варыянтная форма імя
    Al. S. (1894—1934) (псеўданім)
    Arhanisty biełarus (1894—1934) (псеўданім)
    St. Al. (1894—1934) (псеўданім)
    Stapowicz, Albin (грамадска-палітычны дзеяч ; публіцыст ; кампазітар ; 1894—1934) (польская мова)
    Stepowič, Albin (1894—1934 ; грамадска-палітычны дзеяч ; публіцыст ; кампазітар)
    S-wicz (1894—1934) (псеўданім)
    А. С. (1894—1934) (псеўданім)
    Ал. С. (1894—1934) (псеўданім)
    Ал. Ст. (1894—1934) (псеўданім)
    Анупры С...жнік (1894—1934) (псеўданім)
    Арганісты беларус (1894—1934) (псеўданім)
    Загорскі, Уладзімір (1894—1934) (псеўданім)
    Кастусь Каравы (1894—1934) (псеўданім)
    С-віч (1894—1934) (псеўданім)
    С—іч (1894—1934) (псеўданім)
    Стапович, Альбин Матвеевич (общественно-политический деятель ; публицист ; композитор ; 1894—1934)
    Степович, Альбин Матвеевич (общественно-политический деятель ; публицист ; композитор ; 1894—1934)
    Стэп. (1894—1934) (псеўданім)
    Стэповіч, Альбін Мацвеевіч (грамадска-палітычны дзеяч ; публіцыст ; кампазітар ; 1894—1934)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1995.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Biełarusy j dziaržaunaja niezaležnaść / Albin Stepowič. — Wilnia, 1929.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 17.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере