unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лада-Заблоцкі, Тадэвуш (1811—1847)

    Месца нараджэння: в. Лугінава (Лугінавічы) Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Сенненскі раён Віцебскай вобласці). Паэт, перакладчык. Пісаў на польскай, рускай, французскай і, магчыма, беларускай мовах. Скончыў Віцебскую гімназію. З 1831 г. вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у тайным студэнцкім таварыстве. За вершы-заклікі антыдзяржаўнага зместу ў 1833 г. выключаны з універсітэта, высланы на радзіму і зняволены ў віцебскай турме. У 1837 г. сасланы ў Таганрог, з 1838 г. – на Каўказе.
    Выступаў як паэт-рамантык. Выдаў зборнік "Паэзія" (на польскай мове; 1845). Аўтар твораў, прысвечаных родным мясцінам, і твораў, заснаваных на матэрыялах "Хронікі" М. Стрыйкоўскага. Перакладаў на польскую мову творы еўрапейскіх аўтараў, на французскую – украінскія народныя песні, на рускую – "Гісторыю Азербайджана" А. К. Бакіханава.

        Варыянтная форма імя
    Заблоцкий, Тадеуш Лада (1811—1847) (руская мова)
    Заблоцкі, Тадэвуш Лада (1811—1847)
    Заблоцкі-Лада, Тадэвуш (1811—1847)
    Лада, Тадэвуш (1811—1847)
    Лада-Заблоцкий, Тадеуш (1811—1847) (руская мова)
    Лада-Заблоцкий, Фаддей Гиляриевич (1811—1847) (руская мова)

        Гл. таксама
    Łada-Zabłocki, Tadeusz (1811—1847) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Заблоцкий (Лада-Заблоцкий) Тадеуш // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 232.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Год нараджэння: 1813. Дата звароту: 21.09.2018.
    Сайт "Витебская энциклопедия". Дата звароту: 21.09.2018.
    Сайт "Поэзия Московского университета: от Ломоносова и до...". Дата звароту: 21.09.2018.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 21.09.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 21.09.2018.
    Сайт "Личности". Дата звароту: 21.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере