unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пясткоўскі, Станіслаў Станіслававіч (1882—1937)

    Прафесійны рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, гісторык, публіцыст. Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі, Польшчы і Літве. З 1901 г. – член Саюза польскай сацыялістычнай моладзі; з 1902 г. – член Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Неаднаразова падвяргаўся арыштам. У 1913 г. збег з ссылкі, жыў за мяжой. Уступіў у Брытанскую сацыялістычную партыю і адначасова ўваходзіў у бальшавіцкую групу Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Лондане. З 1917 г. – у Петраградзе, актыўны ўдзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Быў першым народным камісарам пошт і тэлеграфа, камісарам Дзяржаўнага банка на правах кіраўніка, затым членам калегіі Наркамата па справах нацыянальнасцяў (намеснік наркама). У 1920–1921 гг. – начальнік палітупраўлення Заходняга фронту; удзельнічаў у стварэнні Літоўска-Беларускай рэспублікі. У 1924–1926 гг. – паўнамоцны прадстаўнік СССР у Мексіцы. Затым працаваў у выдавецтве "Вялікая савецкая энцыклапедыя", у Чырвоным Прафінтэрне. З 1926 г. – намеснік старшыні і сакратар ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі. Рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1955 г.

        Варыянтная форма імя
    Pestkowski, Stanisław (1882—1937) (польская мова)

        Гл. таксама
    Пестковский, Станислав Станиславович (1882—1937) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Революция и Гражданская война в России, 1917–1923 : энциклопедия. В 4 т. Т. 3. — Москва, 2008.
    Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. Т. 4 / И. Ф. Масанов. — Москва, 1960.
    Большая советская энциклопедия. [В 30 т.]. Т. 19. ? Москва. ? 1975.
    Цэнтральнае бюро камуністычных партый і арганізацый акупіраваных абласцей пры ЦК РКП (б) / Мікалай Сташкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 116.
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Хронос. Всемирная история в интернете». Биографический справочник
    Сайт «Википедия».
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере