unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мітрафан (Краснапольскі, Дзмітрый Іванавіч ; архіепіскап Астраханскі і Янатаеўскі ; 1869—1919)

    Месца нараджэння: Біручанскі павет Варонежскай губерні. Рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат багаслоўя. Святар. З 1896 г. – у манастве. Служыў у Іркуцкай Духоўнай семінарыі. З 1902 г. – архімандрыт, рэктар Магілёўскай семінарыі. З 1907 г. – епіскап Гомельскі, вікарый Магілёўскай епархіі. З 1912 г. – епіскап Мінскі і Тураўскі, з 1916 г. – епіскап Астраханскі і Янатаеўскі, у канцы жыцця атрымаў сан архіепісапа. Дэпутат Дзяржаўнай думы (1907). У 2001 г. далучаны да Сабору новапакутнікаў і вызнаўцаў Расійскіх. 6 ліпеня 1919 г. архіепіскап Мітрафан расстраляны па абвінавачанні ў дачыненні да белагвардзейскай змовы.

        Варыянтная форма імя
    Краснапольскі, Дзмітрый Іванавіч (1869—1919) (свецкае імя)
    Мітрафан (Краснапольскі, Дзмітрый Іванавіч ; епіскап Мінскі і Тураўскі ; 1869—1919)

        Гл. таксама
    Митрофан (Краснопольский, Дмитрий Иванович ; архиепископ Астраханский и Енотаевский ; 1869—1919) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    "Цвярозасць народа стане новай свабодай" : антыалкагольная дзейнасць епіскапа Мітрафана Гомельскага (Краснапольскага) / Сяргей Мяньчэня // Беларуская думка. — 2015. ― № 2. ― С. 74―79.
    Культура праз прызму духоўнасці : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі 16-17 ліпеня 2007 года. ― Магілеў, 2007. — С. 84–86. (1Н//99940(039))
    БД «Справочник имен лиц» Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере