unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жаброўскі, Тамаш (1714—1758)

    Месца нараджэння: каля г. Навагудка. Матэматык, астраном, архітэктар. Магістр філасофіі і свабодных навук (1752). Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію; з 1732 г. – член ордэна езуітаў, у 1743 пасвячоны ў святары. Выкладаў рыторыку, паэтыку, філасофію ў езуіцкіх калегіўмах Літвы і Беларусі (у Ілукшце, Крожах, Полацку і інш.); быў прэфектам будаўніцтва ў Бабруйску (1746) і Вільні (1748–1750). У 1750–1752 гг. вывучаў матэмытыку, астраномію і архітэктуру ў Празе і Вене. З 1752 г. – у Віленскай акадэміі, дзе стварыў кабінеты (факультэты) матэматыкі і эксперыментальнай фізікі, заснаваў астранамічную абсерваторыю, выкладаў там матэматыку і дакладныя навукі, з 1753 г. – прафесар.
    Як архітэктар (прадстаўнік позняга барока) распрацаваў планы і кіраваў будаўніцтвам шматлікіх касцёлаў і палацаў у Бабруйску, Жодзішках (цяпер у Смаргонскім раёне), Полацку, Ілукшце, Вільне, Крожах (Літва) і інш.

        Варыянтная форма імя
    Žebrauskas, Tomas (1714—1758) (літоўская мова)
    Żebrowski, Tomasz (1714—1758) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Асветнікі зямлі Беларускай, Х – пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Tomas Žebrauskas ir jo mokiniai / V. Zubovas. ― Vilnius, 1986.
    Сайт "Помни про : электронный мемориал".
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт «Википедия».
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере