unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Грыб, Тамаш Тамашавіч (1895—1938)

    Месца нараджэння: в. Паляны Свянціцкага павета Віленскай губерні (цяпер – Астравецкі раён Гродзенскай вобласці). Беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, публіцыст. Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і яе Выканаўчага камітэта, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я. Варонкі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1919 г. выдаваў у Вільні газету "Грамадзянін". З канца 1920 г. у эміграцыі ў Коўна (Каўнас), дзе ўдзельнічаў у выданні газеты "Сялянская доля"; з восені 1922 г. – у Празе. У 1928 г. скончыў філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта са ступенню доктара філасофіі.
    Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, пытаннях беларускага руху адраджэння. Складальнік бібліяграфіі па беларусазнаўстве. Перакладчык публіцыстыкі з рускай на беларускую і чэшскую мовы. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну.

        Варыянтная форма імя
    Глеба, Т. (1895—1938) (псеўданім)
    Гриб, Томаш Томашевич (1895—1938) (руская мова)
    Небарака, Антон (1895—1938) (псеўданім)
    Т. Г. (1895—1938) (псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "Беларуская навука ў асобах".
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 04.09.2018.
    Сайт Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дата звароту: 04.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере