СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Дзяржаўная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка (Кіеў) |
Гісторыя ўстановы бярэ пачатак з 1917 г., калі ў Кіеве пры Генеральным сакратарыяце зямельных спраў Украінскай Цэнтральнай Рады была адкрыта бібліятэка. Красавік–кастрычнік 1918 г. – бібліятэка Міністэрства зямельных спраў Украінскай дзяржавы гетмана П. Скарападскага. У лістападзе 1918 г. увайшла ў склад Сельскагаспадарчага вучонага (навуковага) камітэта Украіны і набыла статус цэнтральнай. З 1927 г. – Цэнтральная сельскагаспадарчая бібліятэка Украінскага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1931 г. – Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Усеўкраінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук. З 1935 г. самастойная навуковая ўстанова. У 1946–1956 гг. і ў 1965–1970 гг. знаходзілася ў падпарадкаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі УССР, з 1956 г. у падпарадкаванні Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук. У 1970–1988 гг. – Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Паўднёвага філіяла Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна. У 1988–1990 гг. – Рэспубліканская навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ. У 1991–1993 гг. – Рэспубліканская навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка, у 1994–2003 гг. – Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка, з 2003 г. – Дзяржаўная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка Украінскай акадэміі аграрных навук (з 2010 г. – Нацыянальная акадэмія аграрных навук Украіны). З 2012 г. – Нацыянальная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка.
Варыянты назвы
Государственная научная сельскохозяйственная библиотека (Киев) (руская мова) |
Нацыянальная акадэмія аграрных навук Украіны (Кіеў). Дзяржаўная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка |
Нацыянальная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка (Кіеў) (наступны загаловак) |
Рэспубліканская навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка (Кіеў) (папярэдні загаловак) |
Украінская акадэмія аграрных навук (Кіеў). Дзяржаўная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка |
Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка (Кіеў) (папярэдні загаловак) |
Цэнтральная сельскагаспадарчая бібліятэка (Кіеў) (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Державна наукова сільськогосподарська бібліотека (Кіеў) (украінская мова) |
Крыніцы iнфармацыі
Державна наукова сiльськогосподарська бiблiотека УААН: iсторiя i сьогодення : да 75-річчя Державної наукової сільськогосподарської бібліотеки УААН як наукової установи. ― Київ, 2007.
Сайт "Українська бібліотечна енциклопедія". Дата звароту: 17.06.2021.
Сайт Нацыянальнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі. Дата звароту: 17.06.2021.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |