unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Слоскан, Баляслаў Бернардавіч (рэлігійны дзеяч ; 1893—1981)

    Месца нараджэння: мястэчка Стырныене Віцебскайскай губерні (затым Рэзекненскі раён Латвіі). Рэлігійны і грамадскі дзеяч. Тытулярны біскуп Cillio, адміністратар Магілёўскай мітраполіі, апостальскі візітатар для рускіх і беларускіх католікаў візантыйскага абраду ў эміграцыі. Дзеяч Рымска-каталіцкай царквы, удзельнік Рускага апостальства ў Замежжа. У 1917 узведзены ў сан рымска-каталіцкага святара, у 1926 г. прадстаўнік Папы Рымскага біскуп Мішэль д'Эрбіньі таемна высьвеціў а. Баляслава ў біскупы ў храме святога Людовіка ў Маскве. У 1928 г. адпраўлены ў Салавецкі лагер асобага прызначэння, дзе таемна высьвячаў святароў усходняга абраду і здзяйсняў набажэнствы – спачатку дазволеныя, а пасля іх забароны - таемныя. У 1930 г. быў вызвалены і вярнуўся ў Магілёў, але ў тым жа годзе зноў арыштаваны і высланы на тры гады ў Усходнюю Сібір, знаходзіўся ў турмах. Быў у ссылцы ў Туруханском краі. У 1933 г. высланы з СССР у Латвію – фактычна абмяняны на асуджанага ў гэтай краіне камуністычнага агента. З 1933 г. жыў у Італіі, а з 1946 г. – у Бельгіі. З 2000 г. пачаўся працэс яго кананізацыі.

        Варыянтная форма імя
    Sloskans, Boleslavs (рэлігійны дзеяч ; 1893—1981)
    Sloskāns, Boleslavs (рэлігійны дзеяч ; 1893—1981) (латышская мова)
    Слосканс, Баляслаў Бернардавіч (рэлігійны дзеяч ; 1893—1981)

        Гл. таксама
    Слоскан, Болеслав Бернардович (религиозный деятель ; 1893—1981) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Баляслаў Слоскан ― біскуп і вязень 17 савецкіх турмаў, прафесар і слуга божы / Аксана Ючкавіч // Голас душы : штотыднёвы хрысціянскі бюлетэнь / заснавальнік: Грамадскае аб'яднанне "Хрысціянскае таварыства міласэрднасці". — 2015. ― № 4. ― С. 5, 7
    Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917–1964 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2009.
    Сайт «Википедия».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере