unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Варацэвічы, вёска (Іванаўскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 1497 г., з 1552 г. сяло ўваходзіла ў склад Дружылавіцкага двара. У канцы 16 ст. – у складзе Пінскага павета Трокскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. – у Літоўскай губернях. З 1801 г. – у складзе Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. На 1886 г. – сяло, цэнтр Варацэвіцкай воласці. З 1921 г. – у Польшчы. На 1924 г. – цэнтр Варацэвіцкай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – вёска, цэнтр Варацэвіцкага сельсавета Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, з 1954 г. – Брэсцкай вобласці. У 1962–1965 гг. – у Драгічынскім раёне, з 1970 г. – у Снітаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Снітаўскім сельсавеце Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Варачывічы, вёска

        Гл. таксама
    Вороцевичи, деревня (Ивановский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.04.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере