unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Параф'янава, аграгарадок (Докшыцкі раён)

    Вядома з 1-й пал. 15 ст. У пісьмовых крыніцах упаміналася пад назвай Парфенава, Параф'янава, Параф'янаў. З сярэдзіны 16 ст. – у Ашмянскім павеце. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. З 1843 г. – у Віленскай губерні. З 1860-х гг. – у Параф'янаўскай воласці Вілейскага павета. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Параф'янаўскай гміне Дунілавіцкага, з 1925 г. Дзісенскага павета Віленскай зямлі, з 1926 г. Віленскага ваяводства. З восені 1939 г. – у БССР, са снежня 1939 г. – у Вілейскай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Докшыцкім раёне, з кастрычніка 1940 г. – у Старасельскім сельсавеце. З верасня 1944 г. – у Полацкай, са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай абласцях. Са студзеня 1960 г. – у Віцебскай вобласці, з ліпеня 1954 г. – у Сітцаўскім сельсавеце. Са снежня 1962 г. да студзеня 1965 г. – у Глыбоцкім раёне.
    Цэнтр Параф'янаўскага сельсавета Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Параф'янава, вёска (папярэдні загаловак)
    Параф'янаўа, вёска (папярэдні загаловак)
    Парфенава, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Парафьяново, агрогородок (Докшицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.03.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере