unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Васілішкі, аграгарадок (Шчучынскі раён)

    Вядомы з 1 пал. 15 ст. З 1486 г. – мястэчка ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 г. дзяржаўнае ўладанне ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства, з 1569 г. – у Рэчы Паспалітай. З 1795 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. З 1919 г. – у БССР. У 1921–1939 гг. – у Польшчы, цэнтр гміны Лідскага, з 1929 г. – Шчучынскага паветаў Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Баранавіцкай вобласці. З 1940 г. – гарадскі пасёлак, цэнтр Васілішкаўскага раёна. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1954 г. – вёска. У 1960–1962 гг. – у Радунскім раёне. З 1962 г. – у Шчучынскім раёне. З 28.10.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Васілішкаўскага сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Лебяда.

        Гл. таксама
    Василишки, агрогородок (Щучинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 29.12.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере