unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Іказнь, аграгарадок (Браслаўскі раён)

    Вядомы з 1499 г. у Браслаўскім павеце. З 1793 г. у Расійскай імперыі, мястэчка Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. У вайну 1812 г. спалена французамі. З 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка Перабродскай гміны Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1926 г. – у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. – цэнтр сельсавета ў Браслаўскім раёне Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай абласцях. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З 1970 г. у Цяцеркаўскім сельсавеце. З 22.04.2009 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Цяцеркаўскім сельсавеце Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, на беразе возера Іказнь.

        Гл. таксама
    Иказнь, агрогородок (Браславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 08.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере