unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ветка, горад (Гомельская вобласць)

    Заснавана стараверамі-бежанцамі з цэнтральнай Расіі ў 1685 г. (паводле іншых звестак у 1682 г.) у складзе Мазырскага староства Мазырскага павета Мінскага ваяводства ВКЛ. У 18 ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармлення рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскай разьбы. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, з 1777 г. – у Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. З 1784 г. – мястэчка. У 1796–1802 гг. – у Беларускай губерні. У 1848 г. – у Целяшоўскай воласці, з 1852 г. – у Гомельскім павеце. З 1919 г. – у Гомельскім павеце РСФСР, з 1925 г. – горад, з 1926 г. – у складзе БССР, цэнтр Веткаўскага раёна Гомельскай акругі (да 1930 г). З 1938 г. – у Гомельскай вобласці.
    Цэнтр Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, на р. Сож.

        Гл. таксама
    Ветка, город (Гомельская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере