unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ідолта, аграгарадок (Міёрскі раён)

    У пісьмовых крыніцах упамінаецца з сярэдзіны 16 ст. Пасля адміністрацыйнай рэформы Вялікага Княства Літоўскага 1565–1566 гг. – маёнтак у складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Згодна з люстрацыяй 1793 г. Ідолта ў складзе Друйскага графства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай – у Расійскай імперыі, у складзе Дзісенскага павета Мінскай губерні. У сярэдзіне 19 ст. – маёнтак у Друйскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. З лютага да лістапада 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З верасня 1919 г. да ліпеня 1920 г. акупіраваны войскамі Польшчы. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, у Друйскай гміне Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1922 г. – у Віленскай зямлі. З 1926 г. у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР, са снежня 1939 г. – у Вілейскай вобласці. З кастрычніка 1940 г. – фальварак у Павяцкім сельсавеце Мёрскага раёна. З верасня 1944 г. – у Полацкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці. Са студзеня 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З 2011 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Павяцкім сельсавеце Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Ідоўта, вёска

        Гл. таксама
    Идолта, агрогородок (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1977.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 26.02.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 26.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере