unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гусліца, гістарычны рэгіён (Расія)

    Упершыню Гусліца як вялікакняжацкая воласць упамінаецца ў 1331 г. у духоўнай грамаце вялікага князя Івана Каліты. У розныя гады належала Дзмітрыю Данскому, Івану Грознаму, Меншыкаву, Лапухіным, Дзямідаву. У 1782 г. Гусліца перастала існаваць як адміністрацыйная адзінка, асноўная яе тэрыторыя была ўключана ў новаўтвораны Багародскі павет, частка зямель Гусліцы ўвайшла ў Бронніцкі павет. У сярэдзіне 19 ст. паселішчы Гусліцы былі падзелены паміж Дорахаўскай, Бяззубаўскай, Запанорскай і Ільінскай валасцямі і сумежнымі Заходам, ці Заахотам і Запанор'ем. У 1922 г. Бяззубаўскую воласць далучылі да Ільінскай і прыпісалі да Ягор'еўскага павета, а ў 1929 г. Ільінскую воласць, акрамя некалькіх вёсак, прыпісалі да Кураўскага раёна, пазней перадалі ў Арэхава-Зуеўскі раён. Такі падзел былой гусліцкай тэрыторыі захоўваецца і сёння.
    Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Маскоўскай вобласці (поўдзень Арэхава-Зуеўскага раёна, поўнач Ягор'еўскага раёна).

        Варыянтная форма назвы
    Гусліцы, гістарычны рэгіён

        Гл. таксама
    Гуслица, исторический регион (Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Википедия".
    Сайт "Богородск-Ногинск. Богородское краеведение".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере