unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Смальяны, аграгарадок (Аршанскі раён)

    У пісьмовых крыніцах згадваецца пад 1484 г. як маёнтак у Аршанскім намесніцтве Вялікага Княства Літоўскага, уладанне князя С. І. Бельскага. З 16 ст. у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства. Пазней Смаляны належалі князям Астрожскім, вялікаму князю ВКЛ Жыгімонту I Старому, Боне Сфорца, Сангушкам. З 1678 г. – мястэчка. З 1772 г. – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. У 1885 г. мястэчка ў Алёнавіцкай воласці. З 1919 – цэнтр воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, тэрыторыя ўвайшла ў склад Заходняй вобласці. З 01.01.1919 г. – у БССР. З красавіка 1919 г. – у Гомельскай, з 1920 г. – у Віцебскай губернях РСФСР. З сакавіка 1924 – цэнтр сельсавета Аршанскага раёна, у 1924–1926 гг. – цэнтр Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. З 1938 – вёска, цэнтр сельсавета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. З 1946 г. – у Коханаўскім, з 1956 г. – у Аршанскім, з 1962 г. – у Талачынскім, з 1965 г. – зноў у Аршанскім раёнах. З 13.05.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Смальянскага сельсавета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, на р. Дзярноўка.

        Варыянтная форма назвы
    Смаляны, аграгарадок

        Гл. таксама
    Смольяны, агрогородок (Оршанский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 10.06.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере