unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Усцінаўшчына, маёнтак (Вілейскі павет)

    Вядомы з 16 ст. у Ашмянскім павеце пад назвай Падкрывічы (створаны шляхам атрымання шляхцічамі Навагрудскага ваяводства Пантусовічамі пэўных зямель Яна Кішкі ў яго ўласнасці Крывічы Ашмянскага павета ўзамен за свае колішнія ўладанні). Неаднаразова мяняў гаспадароў і назвы. Пазней атрымаў назву Усцінаўшчына ад уладальнікаў Усціновічаў. У канцы 18 ст. належаў С. А. Вазгірду і быў далучаны як фальварак да галоўнага маёнтка Даўгінава. З канца 18 ст. уваходзіў у склад Вілейскага павета спачатку Мінскай, а потым Вілейскай губерняў Расійскай імперыі. У 19 ст. маёнткі Падкрывічы і Усцінаўшчына, набытыя Каверскімі, былі аб'яднаны ў адзін, які атрымаў назву Клесін (у цяперашні час (2015 г.) – вёска Клесіна Касцяневіцкага сельсавета Вілейскага раёна Мінскай вобласці).

        Гл. таксама
    Падкрывічы, маёнтак (Вілейскі павет)
    Устиновщина, имение (Вилейский уезд) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архіў маёнткаў Падкрывічы і Усцінаўшчына са збораў Каверскіх у бібліятэцы імя Гераніма Лапацінскага ў Любліне / Г. М. Брэгер // Архіварыус : зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. ― 2014. ― Вып. 12. ― С. 5―15.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере