unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы 16 ст. (зборнік)

    У кнізе змешчана сто шаснаццаць дакументаў апошняй волі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, унесеных у актавыя кнігі гродскіх і земскіх судоў Берасцейскага, Віцебскага, Менскага, Новагародскага, Слонімскага паветаў, а таксама Магілёва за 1559—1600 гады. Дакументам, якія ў яго ўвайшлі, ужо амаль пяцьсот гадоў, яны напісаныя ад рукі на старабеларускай і старапольскай мовах. “Расшыфроўваць” некаторыя літары прыходзілася ледзь не пад лупай. Але справа таго каштавала.Тастаменты, або завяшчанні, з’яўляюцца ўнікальнымі гістарычнымі крыніцамі, яны дазваляюць даведацца пра канфесійную прыналежнасць людзей, іх маёмасны стан, склад сям’і, ступень адукаванасці. Акрамя таго, гэта скарбонка для вывучэння гісторыі пэўных населеных месцаў, генеалогіі шляхецкіх родаў і шматлікіх пытанняў, звязаных са штодзённым жыццём насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове 16 ст.

        Крыніцы iнфармацыі
    Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. : (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / [складальнікі: А. Ф. Аляксандрава, В. У. Бабкова, І. М. Бобер і інш ; пад навуковай рэдакцыяй А. Б. Доўнара]. — Мінск, 2012.
     Новае выданне беларускіх тастаментаў / Н. У. Сліж // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2014. ― Вып. 15. ― С. 295―297.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере