unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Евангельскія хрысціяне святыя сіяністы

    Паслядоўнікі адной з канфесій пяцідзесятніцтва. Неафіцыйная назва – мурашкаўцы. Адносяцца да групы радыкальных пяцідзесятнікаў. Адным з важных палажэнняў вучэння евангельскіх хрысціян святых сіяністаў з'яўляецца вера ў хуткае другое прышэсце Хрыста.
    Евангельскія хрысціяне святыя сіяністы ўпершыню з'явіліся ў 1932 г. на тэрыторыі сучаснай Ровенскай вобласці Украіны. Заснавальнік канфесіі – Іван Пятровіч Мурашка (1891–1953) некалькі гадоў пражыў у ЗША, дзе спачатку далучыўся да баптыстаў, а затым да пяцідзясятнікаў.
    У 1936 звыш 100 сялянскіх сем'яў з розных раёнаў Заходняй Беларусі і Украіны перасяліліся пад г. Сарны Валынскага ваяводства чакаць "Другога Прышэсця". Сваё паселішча мурашкаўцы назвалі Новы Ерусалім і Сіён. Членаў секты называлі сіяністамі (святыя сіяністы), а іх абшчыны – Сіён.
    Колькасць евангельскіх хрысціян святых сіяністаў, па некалькі састарэлым дадзеным, каля 5 тыс. чалавек. Асноўная частка іх жыве ў Брэсцкай вобласці ў Беларусі і ў Ровенскай вобласці на Украіне. Невялікая колькасць евангельскіх хрысціян святых сіяністаў знаходзіцца ў Адэскай вобласці на Украіне, у некаторых раёнах Малдовы і Казахстана.

        Варыянты назвы
    ЕХСС (скарачэнне)
    Євангельські християни святі сіоністи (украінская мова)
    Мурашкаўцы
    Мурашківці (украінская мова)
    "Новы Іерусалім", рэлігійная секта

        Гл. таксама
    Евангельские христиане святые сионисты (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Будівничі Нового Єрусалиму: Іван Мурашко і "мурашківці" / Роман Скакун. ― Львів, 2014.
    Тайные общества и секты : Культовые убийцы, массоны, религиоз. союзы и ордена, сатанисты и фанатики… . ― Минск, 1996.
    Сайт "Библиотекарь.ру".
    Сайт "Etnolog.ru".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере