unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Будслаў, аграгарадок (Мядзельскі раён)

    У гістарычных крыніцах ВКЛ упамінаецца пад 1504 г. як уласнасць манахаў-бернардзінцаў. З 1732 г. – мястэчка. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Вілейскага павета Мінскай, з 1843 г. – Віленскай губерняў. У 1885 г. – цэнтр воласці Вілейскага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага (да 1925 г. – Дунілавіцкага) павета Віленскага ваяводства. З верасня 1939 г. – у складзе БССР. З 1940 г. вёска Будслаў – цэнтр сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай, з 1944 г. – Маладзечанскай, з 1960 г. – Мінскай абласцей. З 1962 г. – у Мядзельскім раёне. З 1.04.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Будслаўскага сельсавета Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, на р. Сэрвач.

        Варыянтная форма назвы
    Буда, вёска (папярэдні загаловак)
    Будцлаў, вёска (папярэдні загаловак)
    Буцлаў, вёска (папярэдні загаловак)
    Слаўная Буда, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Будслав, агрогородок (Мядельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 26.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере