unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Новы Двор, аграгарадок (Пінскі раён)

    Упершыню ўзгадваецца ў 1518 г. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1860-я г. дзяржаўнае сяло, цэнтр сельскай грамады ў Лагішынскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Лагішынскай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са снежня 1939 г. – у Пінскім павеце Пінскай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Лагішынскім раёне. З кастрычніка 1940 г. – у Чухаўскім сельсавеце. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці, з 1960 г. – цэнтр сельсавета, з 1962 г. – у Пінскім раёне. З лістапада 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Навадворскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на заходнім беразе вадасховішча Пагост.

        Варыянтная форма назвы
    Новы Двур, вёска

        Гл. таксама
    Новый Двор, агрогородок (Пинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 24.06.2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере