unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кавердзякі, вёска (Брэсцкі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У пачатку 18 ст. – уладанне канцлера ВКЛ князя Чартарыйскага. З 1740 г. належала цыстэрцыянскаму кляштару в. Вістычы. У 19 ст. вёска – цэнтр аднайменнага маёнтка, прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 г. маёнтак належаў Ф. Ягміну. Вёска адносілася да Кавердзякоўскай сельскай грамады. У 1905 г. вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. – у складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у складзе БССР.
    Знаходзіцца ў Матыкальскім сельсавеце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Kowerdziaki, вёска (польская мова)

        Гл. таксама
    Ковердяки, деревня (Брестский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 28.05.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере